Плещеницы.by


ПАДЧАРНІЦА вёска ў Акалоўскім сельсавеце. У 1870 г. вёска, 2 рэвізскія душы мужчынскага полу ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Вёска адносілася да Прусавіцкага праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы. На пачат­ку 20 ст. вёска адносілася да Прусавіцкай сельскай грамады. У 1909 г. 15 двароў, 129 жыхароў, у 1917 г. 18 двароў, 98 жыхароў, побач з вёскай знаходзіўся млын, 1 двор, 7 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 22 двары, 108 жыхароў, на хутары 2 двары, 12 жыхароў. У вёсцы створаны калгас «Іскра», працавала кузня. У 1941 г. 20 двароў, 93 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 1 двор, загубілі 2 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі ў Германію, 8 вяскоўцаў загінулі на фрон­це, адзін у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 16 двароў, 53 жыхары. На 1.1.2003 г. 8 двароў, 16 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 454

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ