Плещеницы.by


Жыхары пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна ахвотна прымаюць удзел у летнім народным свяце Купалле. Гэтым разам па традыцыі моладзь, сямейныя пары, хлопчыкі і дзяўчаткі школьнага ўзросту сабраліся за ваколіцай населенага пункта, на беразе Дзвіносы, каб патанцаваць і павадзіць карагод вакол вогнішча (а яно было велізарнае), паўдзельнічаць у конкурсах, пашукаць «папараць-кветку» і за гэта атрымаць... прызы. Вядома, без работнікаў гарадскога Дома культуры святочны вечар не быў бы такім маляўнічым, вясёлым і таямнічым.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Крыница: Газета ЗВЯЗДА


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ