Плещеницы.by


МЕЖАНКА – вёска ў Крайскім сельса­веце. Узнікла ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях. З 20.8.1924 г. пасёлак у Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 5 двароў, 24 жыхары. У 1941 г. 8 двароў, 41 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну адзін жыхар загінуў на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 14 двароў, 54 жы­хары. На 1.1.2003 г. 7 двароў, 12 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Будзённага (цэнтр в. Крайск).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 449

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ