Плещеницы.by


Музеи в Плещеницах и в их окрестностях

Гісторыка-краязнаўчы музей Плешчаніцкай сярэдняй школы 1.

Створаны ў 1979 г. Музейная экспазіцыя дае ўяўленне аб гісторыі Плешчаніц. Сабраны і экспануюцца матэрыялы пра дзейнасць камсамольска-маладзёжнага падполля ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі. Значная частка экспазіцыі прысвечана гісторыі шко­лы, яе педагогам і выхаванцам, заслужаным землякам.

Больш падрабязнае апісанне пра гэты музей чытайце ў артыкуле Юліі Богдан К юбилею школьного музея, які быў надрукаваны ў раённай газэце “Родны Край” за 7 сакавіка 2009 года.

Гісторыка-краязнаўчы музей Акалоўскай сярэдняй школы.

Створаны ў 2001 г. Музей­ная экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў. Найбольш прадстаўлены раздзел этнаграфіі. У раздзеле Айчыннай вайны — фотаздымкі, дакументальны матэрыял пра партызанскі рух, зверствы нямецка-фашысцкіх акупантаў (Дальва, Хатынь і інш.). Адзін з раздзелаў   прысвечаны   гісторыі   мясцовага калгаса «Іскра».

Гісторыка-краязнаўчы музей у вёсцы Акцябр (Хатаевічы).

Працуе з 1985 г. Размешчаны ў спецыяльна абсталяваным будынку ў цэнтры вёскі. У му­зеі два раздзелы. Першы — этнаграфічнага характару (прадметы працы і побыту сялян). У асноўным раздзеле — матэрыялы гістарычнага зместу. Звесткі пра ветэранаў вайны і працы, заслужаных землякоў, пра станаўленне і развіццё мясцовай гаспадаркі калгаса «Спадарожнік».

Гісторыка-краязнаўчы музей у вёсцы Камена.

Працуе з 1982 г. Размешчаны ў памяшканні адміністрацыйнага будынка мясцовага калга­са. У аснове экспазіцыі матэрыялы краязнаўчага характару, сабраныя вучнямі і настаўнікамі мясцовай школы. Шматлікія экспанаты расказваюць пра ўдзел землякоў у Вялікай Айчыннай вайне і ў мірнай працы. Ёсць у му­зеі раздзел экалагічнага зместу прырода тутэйшага краю.

Крыніца: Несцяровіч В.А. Музеі / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 390-393

 

Дадатак. У будынку Юльяноўскай бібліятэкі таксама ёсць невялічнкая музейная экспазіцыя. - У.А. Акуліч.


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ