Плещеницы.by


МАЦЕЕВА вёска ў Ізбішчанскім сельсавеце. У 16 ст. сяло, у якім жылі даннікі, у Мінскім павеце і ваяводстве. У 1560 г. сяло належала панам С. Пяткоўскаму і Скіндарам. Жыхары плацілі даніну воскам, мёдам, ільном, футрамі баброў, куніц, грашыма. Паводле рэвізіі 1816 г. вёска, 102 сялянскія душы мужчынскага полу, уладанне памешчыкаў Ліхадзіеўскіх. У 1870 г. 91 рэвізская душа муж­чынскага полу, у Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1888 г. ў вёсцы адкрыта рухомая школа граматы, у якой у 1890 г. вучыліся 25 хлопчыкаў. На пачатку 20 ст. вёска адносілася да Ізбішчанскай сельскай грамады, у 1905 г. у яе ўваходзіла 25 гаспадарак, якім належалі 456 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 64 двары, 426 жыхароў, у 1917 г. 76 двароў, 510 жыхароў. У 1912 г. дзейнічала аднакласнае народнае вучылішча. З 20.8.1924 г. вёска ў Ізбішчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 83 двары, 488 жыха­роў. У 1930 г. ў вёсцы створаны калгас «Перамога», у 1931 г. працаваў вадзяны млын. У 1941 г. 90 двароў, 402 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 4 двары, 8 жыхароў вывезлі ў Германію, 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 5 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 94 двары, 390 жыхароў. На 1.1.2003 г. 60 двароў, 106 жыхароў. Магазін. Вёска ў скла­дзе калгаса «Перамога» (цэнтр в. Ізбішча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 448

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ