Плещеницы.by


 

БУРЫЯ – вёска адносіцца да Плешчаніцкага пасялковага савета.

 

 

 

Паварот на вёску Бурыя са старой шашы Мінск-Віцебск. Фота - У.А. Акуліч

 

Згадваецца ў 18 ст. ў Мінскім ваяводстве. У 1799 г. засценак, 4 двары, 28 жыхароў, уласнасць пана Тышкевіча. Паводле рэвізіі 1816 г. вёска, 21 душа мужчынскага полу, уласнасць графа Дамініка Тышкевіча. У 1833 г. вёска, 44 рэвізскія сялянскія душы (22 мужчыны, 20 жанчын). У складзе маёнтка Плешчаніцы Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1846 г. належала графу Іосіфу Тышкевічу, у 1858 г. 26 сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1870 г. вёска, 27 рэвізскіх душ мужчынскага полу. Адносілася да Плешчаніцкага прыхода Свята-Троіцкай царквы. На пачатку 20 ст. ўваходзіла ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. Вёсцы належалі 112 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 11 двароў, 82 жыхары. У 1917 г. 12 двароў, 82 жыхары. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельскім савеце і раёне Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 14 двароў, 93 жыхары. У 1941 г. 16 двароў, 72 жыхары. У Вялікую Ай¬чынную вайну гітлераўцы вывезлі ў Германію 4 жыхароў, 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 22 двары, 59 жыхароў.

На 1.1.2003 г. 14 двароў, 38 жыхароў.

 

 

 

 

Вёска Бурыя і яе жыхары падчас свята, жнівень 2007 год. Фота - У.А. Акуліч

 

      

 Аўтар: В.В. Віталёва


      

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 408

 

Гісторыя вёскі Бурыя

 

Отдых на озере Бурые, лето 2009

 

Фотогалерея деревни Бурые, лето 2009

 

Праздник деревни Бурые, лето 2007

Часть 1. (40 фотографий)

Часть 2. (40 фотографий)

 

Родословные древа фамилий Прокопчик, Бурый, Акулич

 

Поименный список жителей деревни Бурые за 1816 год

 

Поименный список жителей деревни Бурые за 1834 год

 

Поименный список жителей деревни Бурые за 1844 год

 

Поименный список жителей деревни Бурые за 1850 год

 

Инвентарная опись деревни Бурые по сельскохозяйственной переписи 1916 года

 

Список дворохозяев деревни Бурые за 1925 год

 

Довоенный план деревни Бурые

 


 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ