Плещеницы.by



Здание Околовского c/c.

АКАЛОВА – вёска, цэнтр сельсавета. У 1770 г. мястэчка пры рацэ Корчавіца, уладанне паноў Свірскіх, потым Валовічаў. Паводле рэвізіі 1811 г. мястэчка, 46 душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыка Валовіча ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1833 г. мястэчка і маёнтак належалі прадвадзіцелю дваранства Барысаўскага павета Іосіфу Валовічу. Паводле інвентара 1846 г. ў мястэчку 22 двары, 179 жыхароў, у маёнтку было 4 фальваркі, 13 вёсак, 1770 прыгонных сялян. К 1861 г. мястэчка, 8 двароў. У 1876 г. маёнтак, уласнасць памешчыка Станіслава Кербедзя, які валодаў 6889 дзесяцінамі зямлі. У 1886 г. мястэчка пры рацэ Корсаўка, 28 двароў, 268 жыхароў, у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, касцёл. 3 крамы, карчма, вадзяны млын. На пачатку 20 ст. мястэчка, цэнтр Акалоўскай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзілі 28 акалоўскіх гаспадарак, што мелі 29,8 дзесяціны зямлі. У 1909 г. ў мястэчку 41 двор, 221 жыхар, у маёнтку 2 двары, 22 жыхары, у 1917 г. ў мястэчку 49 двароў, 176 жыхароў. У 1921 г. дзейнічала працоўная школа 1-й ступені, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні, у 1924 г. у ёй вучыліся 90 дзяцей (46 хлопчыкаў і 44 дзяўчынкі). 3 20.8.1924 г. цэнтр Акалоўскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, які 24.9.1926 г. рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 3 9.6.1927 г. ў Мінскай акрузе. 3 26.5.1935 г. ператвораны ў беларускі сельсавет, з 20.2.1938 г. ў Плешчаніцкім раёне Мінскай вобласці. У 1926 г. 41 двор, 125 жыхароў. Побач размяшчаліся аднайменны пасёлак, у якім было 19 двароў, 90 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны камунар», працавалі вадзяны млын, кузня. У 1941 г. 51 двор, 219 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 12 двароў і загубілі 2 жыхароў, 19 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 2 жыхары загінулі на фронце. У баях за вызваленне вёскі загінулі 28 савецкіх воінаў і партызан. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 72 двары, 199 жыхароў. На 1.1.2003 г. 50 двароў, 115 жыхароў. Вёска – цэнтр калгаса «Іскра». Сярэдняя школа, дзіцячы сад, лясніцтва, магазін.

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 398-399


Адкуль пайшла назва вёскі Акалова

Населенные пункты Околовского сельсовета в 1924 году

Ефстафий Тышкевич про Околово (1847 год)


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ