Плещеницы.by


ЗАЦЭННЕ – вёска ў Каменскім сельса­веце. Вядома з 16 ст. У 1586 г. вёска, узятая ў заклад Астафіем Тышкевічам ва ўдавы пана Міхаіла Валовіча, у Мінскім павеце і ваяводстве. У канцы 16 ст. ўласнасць Андрэя Завішы. У 1833 г. фальварак Зацень, 18 сялянскіх душ у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1846 г. фальварак, 31 сялянская ду­ша, уласнасць памешчыкаў Юліі і Паўла По­ляковых. З 20.8.1924 г. вёска ў Ганцавіцкім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. пад назвай Зацэнне былі 2 населеныя пункты: вёска і хутар, у вёсцы 36 двароў, 224 жыхары, на хутары 3 двары, 22 жыхары. У 1933 г. ў вёсцы дзейнічаў калгас «Пралетарская перамога», меліся сукнавальня, ваўначоска, цагельны за­вод. У 1941 г. 47 двароў, 172 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 30 двароў, загубілі 30 жыхароў, 5 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 65 двароў, 249 жыхароў. На 1.1.2003 г. 49 двароў, 98 жыхароў. Магазін. Вёска ў калгасе «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 430-431

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ