Плещеницы.by


ЗАСОЎЕ – вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У 1-й палавіне 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Амнішава, уласнасць Іосіфа Корсака. У 1816 г. 59 сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1846 г. паводле інвентара ў вёсцы 176 сялянскіх душ, у Амнішаўскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1870 г. вёска, 75 сялянскіх душ мужчынскага полу, у Восаўскай воласці. У 1905 г. 26 гаспадарак, якія мелі 575,2 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Амнішаўскую сельскую грамаду. У 1909 г. 47 двароў, 297 жыхароў, у 1917 г. 69 двароў, 364 жыхары. З 20.8.1924 г. вёска ў Амнішаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 17 двароў, 81 жыхар. У 1941 г. 62 двары, 245 жыхароў. У Вялікую Айчын­ную вайну гітлераўцы спалілі 58 двароў, за­губілі 235 жыхароў, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне, з 16.7.1976 г. ў Задор’еўскім сельсавеце. У 1969 г. 41 двор, 189 жыхароў. На 4.1.2003 г. 120 двароў, 320 жыхароў. У вёсцы размешчаны цэнтральная сядзіба калгаса «Лонва», сельскі клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 430

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ