Плещеницы.by


 

  Здание Зареченского c/c. 

 

 

ЗАРЭЧЧА – вёска, цэнтр сельсавета. Паводле рэвізіі 1795 г. 11 двароў, 76 жыхароў. У 1811 г. вёска, 19 рэвізскіх душ мужчынска­га полу, належала памешчыку Свянціцкаму. У 1825 г. ў складзе маёнтка Чмялевічы. Кож­ная рэвізская душа надзялялася зямлёй у 5 дзесяцін 500 сажняў. Апрача земляробства сяляне наймаліся на сплаў лесу па рацэ Цна, што працякала праз маёнтак і ўпадала ў раку Бярэзіну. Паводле інвентара 1846 г. вёска, 7 двароў, 45 жыхароў, у Каменскай воласці Барысаускага павета Мінскай губерні. У 1870 г. вёска, 29 душ мужчынскага полу. У 1876 г. уласнасць памешчыка Свіда, у вёсцы размяшчаўся хлебазапазны магазін. На пачатку 20 ст. вёска, цэнтр Зарэчанскай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзілі 23 гаспадаркі, што валодалі 317,4 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 38 двароў, 207 жыхароў, у 1917 г. 45 двароў, 184 жыхары. У 1912 г. ў вёсцы дзейнічала народнее вучылішча. З 20.8.1924 г. цэнтр сель­савета Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. На базе народнага вучылішча створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з суседніх вёсак. У 1926 г. 45 двароў, 218 жыхароў. У вёсцы створаны калгас «Новае жыццё». У 1941 г. 35 двароў, 179 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 17 двароў, знішчылі 22 вяскоўцаў, 2 жыхароў вывезлі ў Германію, 10 загінулі на фронце, 12 вяскоўцаў у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі загінулі 12 партызан. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 43 двары, 143 жыхары. На 1.1.2003 г. 99 двароў, 304 жыхары. У вёсцы размешчаны  центральная  сядзіба  калгаса  «1   Мая», Дом культуры, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, камбінат бытавога абслугоўвання, магазін.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 429-430

 

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ