Плещеницы.by


ЗАПОЛЛЕ вёска ў Нястанавіцкім сель­савеце. Згадваецца ў 16 ст. як маёнтак у Мінскім павеце і ваяводстве, У 1582 г. маёнтак Заполле уласнасць пана Міхаіла Анфаровіча. У 1678 г. уласнасць пані Станскай. У 18 ст. сяло, адносілася да Хатаевіцкай парафіі. У 1897 г. 5 двароў, 39 жыхароў. На пачатку 20 ст. вёска ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. у вёсцы 68 жыхароў. З 20.8.1924 г. цэнтр Запольскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 – Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 16 двароў, 78 жыхароў. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся хутар, 2 двары, 7 жыхароў. У 1930 г. створа­ны калгас імя Молатава, працавала кузня.У 1941 г. 23 двары, 80 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну захопнікі вывезлі 3 жыхароў у Германію, 2 вяскоўцы загінулі на фронце. З 16.7.1954 г. вёска ў Нястанавіцкім сельсаве­це. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 24 двары, 88 жыхароў. На 1.1.2003 г. 15 двароў, 27 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Валадарскага (цэнтр в. Белае).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 429

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ