Плещеницы.by


ЗАМОШША – вёска ў Зарэчанскім сель­савеце. У 1811 г. фальварак, 86 сялянскіх душ мужчынскага полу, уласнасць князя У. Пузыны. У 1833 г. фальварак (уваходзілі вёскі Замошша і Адамаўка), 73 сялянскія душы, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1841 г. вёска, цэнтр аднайменнага фальварка, уласнасць памешчыка Франца Вярэнкі. У 1847 г. ў вёсцы 8 двароў, 89 жыхароў. Кожны сялянскі двор надзелены 23 1/3 дзесяціны зямлі. Агульная плошча фальварка 20 860 дзесяцін зямлі, сялянам належала 186,5 дзесяціны зямлі, мелася карчма. У 1876 г. фаль­варак, уласнасць Івана Вярэнкі. На пачатку 20 ст. вёска ў складзе Зарэчанскай сельскай грамады. У 1905 г. у яе ўваходзілі 6 гаспада­рак, што валодалі 84,2 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 38 двароў, 207 жыхароў, у 1917 г. 13 двароў, 81 жыхар. З 20.8.1924 г. вёска ў Зарэчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 15 двароў, 74 жыхары. У 1941 г. 8 двароў, 36 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 2 двары, загубілі аднаго жыхара, 4 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. На 1.1.2003 г. 7 двароў, 18 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Зарэчча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 428-429

 

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ