Плещеницы.by


ЗАМОШША – вёска ў Акалоўскім сель­савеце. У 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Пятроліна. У 1846 г. засценак, 2 двары, 13 жыхароў, уласнасць графіні Разаліі Тышкевіч. У 1870 г. вёска, 19 сялянскіх душ, у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 4 двары, якія мелі 63,2 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Корчаўскую сельс­кую грамаду. У 1909 г. 16 двароў, 65 жыхароў, у 1917 г. 16 двароў, 109 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 18 двароў, 84 жыхары. У 1941 г. 17 двароў, 76 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы вывезлі 11 жыхароў у Германію, 2 вяскоўцы загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 16 двароў, 53 жыхары. На 1.1.2003 г. 1 двор, 1 жыхар. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Акалова).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 428

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ