Плещеницы.by


ЗАКАЛЮЖЖА вёска ў Каменскім сельсавеце. Паводле рэвізіі 1811 г. вёска, 28 рэвізскіх душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыка Вікенція Свянціцкага. У 1870 г. 72 рэвізскія сялянскія душы мужчынскага полу, цэнтр аднайменнага маёнтка, уласнасць Свянціцкага ў Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, вадзяны млын, смалакурны завод. На пачатку 20 ст. 10 гас­падарак вёскі, якім належалі 206 дзесяцін зямлі, уваходзілі ў Чмялеўскую сельскую грамаду. У 1909 г. 20 двароў, 219 жыхароў. У 1917 г. у вёсцы 27 двароў, 170 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 48 жыхароў. З 20.8.1924 г. у Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. у вёсцы 30 двароў, 159 жыхароў, на хутары Закалюжжа 9 двароў, 24 жыхары. У 1941 г. 42 двары, 150 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі вёску (42 двары), 4 жыхароў вывезлі ў Германію, 13 вяскоўцаў загінулі на фронце, 6 у партызанскай бараць­бе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 45 двароў, 184 жыхары. На 1.1.2003 г. 46 двароў, 107 жыхароў, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 427

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ