Плещеницы.by


ЗАЙМІШЧА вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У 1870 г. вёска, 22 сялянскія ду­шы мужчынскага полу, у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 5 гаспадарак, якія валодалі 153,2 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Харошынскую сельскую грамаду. У 1909 г. 11 двароў, 103 жыхары, у 1917 г. 15 двароў, 116 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 24 двары, 125 жыхароў. У вёсцы створаны кал­гас імя Якаўлева. У 1941 г. 29 двароў, 145 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы аднаго жыхара вывезлі ў Германію, 3 загінулі на фронце, 2 у партызанскай бараць­бе. З 16.7.1954 г. ў Задор’еўскім сельсавеце. З  25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 29 двароў, 120 жыхароў. На 1.1.2003 г. 10 двароў, 16 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Фрунзе (цэнтр в. Харошае).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 427

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ