Плещеницы.by


ЗАДЫ вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У 1799 г. засценак, 6 двароў, 24 жыхары, уласнасць Тышкевіча. У 1870 г. вёс­ка, 14 сялянскіх душ мужчынскага полу ў Плешчаніцкай воласці Мінскай губерні. У 1897 г. 14 двароў, 93 жыхары. У 1905 г. 5 гаспадарак вёскі, якія мелі 113,6 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Замастоцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 9 двароў, 56 жыхароў, у 1917 г. 14 двароў, 88 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 15 двароў, 79 жыхароў. У 1941 г. 19 двароў, 91 жыхар. У Вялікую Айчынную вай­ну гітлераўцы загубілі 4 жыхароў, 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 33 двары, 100 жыхароў. На 1.1.2003 г. 16 двароў, 24 жыхары. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 427

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ