Плещеницы.by


ЗАГОР’Е вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. Вядома з 19 ст. як дзяржаўная ўласнасць у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. 6 двароў, 42 жыхары. У 1905 г. 13 загор’еўскіх гаспадарак, якім належала 158,4 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 13 двароў, 54 жыхары, у 1917 г. 16 двароў, 97 жыхароў. У 1941 г. 19 двароў, 96 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы вывезлі ў Германію 11 жыхароў, 3 вяскоўцы загінулі на фронце, 10 у партызанскай барацьбе. У 1969 г. 34 двары, 107 жыхароў. На 1.1.2003 г. 10 двароў, 17 жыхароў. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 425-426

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ