Плещеницы.by


ЗАДВОРНІКІ вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. Згадваюцца ў 1704 г., уласнасць базыльянскага жаночага манастыра Святога Духа ў Мінску. У 1799 г. 5 двароў 34 жыхары. У 1833 г. вёска ў складзе вотчыннага маёнтка Клін у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1846 г. 4 двары, 46 жыхароў, уласнасць калежскага асэсара памешчыка Клаўдзія Мірскага і яго дачок Валенты і Міхаліны. У 1870 г. вёска, 14 сялянскіх душ мужчынскага полу ў Плешчаніцкай воласці Мінскай губерні. У 1897 г. 15 двароў, 95 жыхароў. У 1905 г. 4 гаспадаркі, якім належалі 88,4 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Замастоцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 10 двароў, 67 жыхароў, у 1927 г. 16 двароў, 94 жыхары. У 1941 г. 21 двор, 86 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 2 два­ры, загубілі 1 жыхара, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. У 1969 г. 38 двароў, 142 жыхары. На 1.1.2003 г. 11 двароў, 19 жыхароў. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 426

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ