Плещеницы.by


 

 

 Здание Задорьевского с/с. 

 

 

 

 

ЗАДОР’Е – вёска, цэнтр сельсавета. У 1-й палавіне 19 ст. пад назвай Задор’е былі вёска і фальварак у складзе маёнтка Акалова. У 1833 г. ў вёсцы 9 двароў, 67 жыхароў. Паводле інвентара 1846 г. ў фальварак уваходзілі 7 населеных пунктаў. У 1863 г. вёска і фальварак, уласнасць калежскага асэсара па­мешчыка Ф. Шульгіна, якому належалі 13 908 дзесяцін зямлі і вадзяны млын. У 1870 г. вёска, 43 сялянскія душы мужчынскага полу, цэнтр маёнтка Задор’е ў Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерніі. У 1909 г. 29 двароў, 153 жыхары. У 1917 г. 31 двор, 159 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 64 жы­хары. З 20.8.1924 г. вёска ў Горнаўскім сель­савеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 33 двары, 165 жыхароў, у пасёлку 25 двароў, 119 жыхароў, у вёсцы створаны калгас «Праўда». У 1941 г. 18 двароў, 83 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы вывезлі 2 жыхароў у Германію, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 16.07.1954 г. цэнтр Задор’еўскага сельсавета. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне, у 1969 г. 18 двароў, 75 жыхароў. На 1.1.2003 г. 126 двароў, 296 жыхароў. У вёсцы размешчана центральная сядзіба калгаса «Праўда», Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, участковая бальніца, лясніцтва, магазін.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 426

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ