Плещеницы.by


ЗАВІШЫНСКАЯ РУДНЯ вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. Вёска ўзнікла ў 18 ст. Спачатку тут размяшчалася жалезная рудня. Побач з ёй пачалі сяліцца людзі. У 1795 г. 8 двароў, 45 жыхароў, размяшчаўся жалезаробчы завод, уласнасць М. Валовіча. У 19 ст. вёска на рацэ Дзвінаса ў Барысаўскім па­веце Мінскай губерні. У 1800 г. ў вёсцы 8 двароў, 45 жыхароў. На рацэ Дзвінаса знаходзіўся вадзяны млын на адну паставу. У 1816 г. веска, 27 сялянскіх душ, уласнасць паме­шчыка Антона Валовіча. Працаваў жалезаробчы завод. У 1958 г. 38 сялянскіх душ мужчынскага полу, у Нястанавіцкай воласці Барысаўскага павета. У 1870 г. ў вёсцы 37 рэвізскіх душ мужчынскага полу, адносілася да Нястанавіцкай сельскай грамады. У 1897 г. 27 двароў, 173 жыхары. У 1905 г. ў Нястанавіцкую сельскую грамаду ўваходзілі 15 гаспадарак, якія валодалі 139,2 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 33 двары, 137 жыхароў, у 1917 г. 32 двары, 179 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раё­на Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 36 двароў, 173 жыхары. У 1941 г. 30 двароў, 120 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну аку­панты знішчылі 7 двароў, загубілі 5 жыхароў, 15 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 15 загінулі на фронце, 3 жыхары ў партызанскай барацьбе. З 16.7.1954 г. вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 26 двароў, 93 жыхары. На 1.1.2003 г. 19 двароў, 51 жыхар, магазін. Вёс­ка ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Завішына).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 425

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ