Плещеницы.by


ЗАБОР’Е вёска ў Акалоўскім сельсаве­це. Згадваецца ў 16 ст. ў складзе маёнтка Ка­мень у Мінскім павеце і ваяводстсве. У 1595 г. маёнтак належаў зямяніну М.М. Лоўчычу – васалу пана Станіслава Станіслававіча Кішкі. У 1600 г. 145 душ мужчынскага полу. Паводле рэвізіі 1811 г. 29 душ мужчынскага полу, уласнасць прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча. У 1846 г. 15 двароў, 91 жыхар. У 1869 г. вёска, 87 жыхароў, у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1876 г. ўладанне памешчыка Я. Русецкага, яму належалі 660 дзесяцін зямлі, вадзяны млын (даход 30 руб.), бровар (даход 400 руб.). У 1905 г. 17 гаспадарак, якім належала 318,2 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Акалоўскую сельскую грамаду. У 1908 г. 37 двароў, 317 жыхароў, у 1917 г. 97 двароў, 282 жыхары. З 20.8.1924 г. ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раё­на Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 48 двароў, 233 жыхары. У 1941 г. 42 двары, 189 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 16 двароў, загубілі 2 жыхароў, 13 жыхароў вывезлі ў Германію, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 40 двароў, 130 жыхароў. На 1.1.2003 г. 17 двароў, 26 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Арджанікідзе (цэнтр в. Жасцінае).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 424

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ