Плещеницы.by


ЖАСЦІНАЕ – вёска ў Акалоўскім сель­савеце. У канцы 18 ст. вёска ў складзе маёнтка Акалова, уласнасць Міхаіла Валовіча ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. 17 двароў, 60 жыхароў. У 1846 г. вёска, 14 двароў, уласнасць прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча. У 1876 г. ўладанне памешчыка Станислава Кербедзя. У 1897 г. 50 двароў, 336 жыхароў. На пачат­ку 20 ст. вёска ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 24 гаспадаркі вёскі ўваходзілі ў Хацімскую сельскую грамаду, ім належалі 515,2 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 61 двор, 452 жыхары, у 1912 г. адчынена аднакласнае народнае вучылішча. У 1917 г. 69 двароў, 425 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 72 двары, 382 жыхары. У 1941 г. 89 двароў, 372 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 4 двары і загубілі 10 жыхароў, 26 жыхароў вывезлі ў Германію, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 109 двароў, 341 жыхар. На 1.1.2003 г. 108 двароў, 292 жыхары. У вёсцы размешчана центральная сядзіба калгаса імя Арджанікідзе, клуб, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі.

 

 Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

 Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 423


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ