Плещеницы.by


ЖАРДЗЯЖЖА – вёска ў Акалоўскім сельсавеце. У канцы 18 ст. веска і фальварак Жардзяжжа, уласнасць шляхціцаў Валовічаў. Паводле рэвізіі 1811 г. вёска, 49 душ мужчынскага полу, уласнасць прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча. У 1833 г. вёска, цэнтр аднайменнага фальварка, у складзе маёнтка Акалова. У 1846 г. уласнасць Іосіфа Валовіча. У склад фальварка ўваходзілі вёскі Пячное, Харошае і засценак Жардзяжжа. У фальварку паводле інвентара 1846 г. 190 сялянскіх душ. У засценку Жардзяжжа 2 двары, 16 жыхароў. У 1897 г. ў вёсцы 14 двароў, 90 жыхароў, у ма­ёнтку 2 двары, 26 жыхароў. На пачатку 20 ст. вёска і фальварак у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. гаспадаркі, якія мелі 59,9 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Харошынскую сельскую грамаду. Маёнтак належаў памешчыку Корбут-Дашкевічу. У 1909 г. ў вёсцы 14 двароў, 136 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 29 жыхароў, у 1917 г. ў вёсцы 16 двароў, 81 жыхар. У маён­тку 1 двор, 50 жыхароў. У 1922 г. ў маёнтку адчынена пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з вёсак Жардзяжжа, Пячное, Жасцінае і хутара Жардзяжжа. Навучанне вялося на рускай і беларускай мовах. З 20.8.1924 г. вёс­ка ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 Мінскай вобласці. У 1926 г. 20 двароў, 116 жыхароў, на хутары 15 двароў, 71 жыхар. У вёсцы быў створаны калгас імя Домбаля. У 1941 г. 39 двароў, 175 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 5 жыхароў, 22 жыхароў вывезлі ў Германію, 3 вяскоўцы загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 41 двор, 130 жыхароў. На 1.1.2003 г. 30 двароў, 53 жыхары. Вёска ў складзе калгаса імя Арджанікідзе (цэнтр в. Жасцінае).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 423

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ