Плещеницы.by


ЖАЛУДЫ – вёска ў Каменскім сельсаве­це. У 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Чмялевічы ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1811 г. 27 рэвізскіх душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыка Свянціцкага. На кожную рэвізскую душу прыпадала 5 дзесяцін 502 сажні зямлі. У 1846 г. 4 двары, 31 жы­хар, уладанне памешчыцы Ганны Чмыхавай. У 1870 г. вёска, 14 сялянскіх душ мужчын­скага полу ў Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На пачатку 20 ст. 4 гаспадаркі, якім належала 102 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Закалюжскую сельскую грамаду. У 1909 г. 10 двароў, 92 жыхары, у 1917 г. 13 двароў, 86 жыхароў. З 20.8.1924 у Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. [у Плешчаніцкім раёне] Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 14 двароў 97 жыхароў. У 1941 г. 18 двароў, 72 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну вёска (18 двароў) знішчана, гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 2 жыхароў вывезлі ў Германію, 4 загінулі на фронце. У 1969 г. 22 двары, 82 жыхары. На 1.1.2003 г. 13 двароў, 29 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 422-423

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ