Плещеницы.by


ДУНАІ вёска ў Зарэчанскім сельсаве­це. У пачатку 18 ст. маёнтак, уласнасць смаленскага кашталяна Кароля Міхала Друцкага-Саколінскага, у Мінскім ваяводстве. У 1706 г. было 3 двары. У 1886 г. маёнтак у Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. ў вёсцы 111 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі. Маёнтак, 7 жыхароў, улас­насць памешчыка. У 1917 г. веска, у Край­скай воласці Барысаўскага павета. З 20.8.1924 г. ў Запольскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. назву Дунаі мелі вёска, 15 двароў, 70 жыхароў, і хутар, 3 двары, 18 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Зара Саветаў», працавала кузня. У 1941 г. 22 двары, 85 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў маі 1943 г. акупанты спалілі вёску (22 двары), загубілі 48 жыхароў, 5 жыхароў вывезлі ў Германію, 1 вясковец загінуў на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. З 16.7.1954 г. веска ў Нястанавіцкім, з 25.12.1962 г. ў Зарэчанскім сельсавеце Лагойскага раёна. У 1969 г. 8 двароў, 33 жыхары. На 1.1.2003 г. 3 двары, 6 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Ф.Эн­гельса (цэнтр в. Пасадзец).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 422

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ