Плещеницы.by


ДРЫЛА 2-я вёска ў Акцябрскім сель­савеце. У 1-й палавіне 18 ст. вёска, вотчынная ўласнасць памешчыкаў Яноўскіх. У 1833 г. 25 рэвізскіх душ (15 мужчын, 10 жанчын). У 1844 г. вёска, 31 сялянская душа, улас­насць Н. Яноўскай. У 1870 г. 11 двароў, 17 душ мужчынскага полу. У 1875 г. уласнасць памешчыцы Казакевічавай, якой належала 179 дзесяцін зямлі. У 1905 г. 6 сялянскіх гас­падарак, якім належалі 91,6 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Хатаевіцкую сельскую грамаду. У 1917 г. 11 двароў, 80 жыхароў, у фальварку 2 двары, 17 жыхароў. У 1922 г. ў былым фальварку адчынена школа, якую наведвалі дзеці з 6 населеных пунктаў. З 20.8.1924 г. вёска ў Хатаевіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 39 двароў, 147 жыхароў. У 1941 г. 27 двароў, 97 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну 4 жыхароў гітлераўцы вывезлі ў Германію, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 31 двор, 109 жыхароў. На 1.1.2003 г. 11 двароў, 19 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Спадарожнік» (цэнтр в. Ак­цябр).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 421

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ