Плещеницы.by


ДРЫЛА 1-я вёска ў Акцябрскім сель­савеце. У 18 ст. вёска, уласнасць дамініканскага хатаевіцкага касцёла, у Хатаевіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1870 г. вёска, 16 сялянскіх душ мужчынскага полу, цэнтр аднайменнага маёнтка, які належаў протаіерэю Ксаверыю Шышку, размяшчаўся хлебазапасны магазін. На пачатку 20 ст. вёска адносілася да Хатаевіцкай сельскай грамады, у якую ўваходзілі ў 1905 г. 5 гаспадарак, што валодалі 64,8 дзесяціны зямлі. У 1905 г. 23 двары, 148 жыхароў, у 1917 г. 22 двары, 131 жыхар. Побач знаходзіўся фальварак, 1 двор, 18 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Хатаевіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 19 двароў, 92 жыхары. У 1941 г. 21 двор, 69 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў гітлераўцы вывезлі ў Германію, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце і 1 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 25 двароў, 74 жыхары. На 1.1.2003 г. 25 двароў, 65 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Спадарожнік» (цэнтр в. Акцябр [Хатаевічы]).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 421

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ