Плещеницы.by


ДЗЕРАЎНО вёска ў Крайскім сельсавеце. У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 16 ст. ў Мінскім павеце і ваяводстве. У 1595 г. названа мястэчкам, уласнасць трокскага ваяводы Мікалая Крыштофа Мікалаевіча Радзівіла. У 1602 г. фальварак Дзераўна згадваецца ў складзе маёнтка Крайск. У 1678 г. двор Дзераўна ўласнасць пана Івана Пузыны. У 18 ст. вёска адносілася да каталіцкай парафіі. У 1880 г. дзяржаўнае ўладанне, 23 двары, 299 жыхароў, у Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, праваслаўная царква. У 1886 г. адчынена школа граматы. На пачатку 20 ст. 342 жыхары, 525 дзесяцін зямлі. З 20.8.1924 г. веска ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 69 двароў, 299 жыхароў, у 1930 г. ў вёсцы створаны калгас «Асветнік», працавала кузня. У 1941 г. 60 двароў, 237 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 25 двароў, 18 жыхароў вывезлі ў Германію, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 8 у партызанскай барацьбе. У баі з фашысцкімі захопнікамі ў 1942 г. загінуў адзін партызан. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 54 двары, 116 жыхароў. На 1.1.2003 г. 29 двароў, 51 жыхар. Магазін. Вёска ў складзе калгаса імя Будзённага (цэнтр в. Крайск).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 421

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ