Плещеницы.by


ДЗВІНАСА вёска ў Задор’еўскім сель­савеце. Вядома з 16 ст. Згадваецца ў 1594 г. ў інвентары маёнтка Нястанавічы як сяло. У 1678 г. уласнасць пана Івана Пузыны. У 1886 г. вёска, пры рацэ Двінаса, 13 двароў, 137 жыхароў, у Крайскай воласці Вілейскага па­вета Віленскай губерні, праваслаўная царква. На пачатку 20 ст. вёска, цэнтр сельскай гра­мады. У 1905 г. 298 жыхароў, 280 дзесяцін зямлі, побач знаходзіўся аднайменны фальва­рак, 46 жыхароў, які належаў графу Тышкевічу, што валодаў 1484 дзесяцінамі зямлі. З 20.8.1924 г. веска ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 50 двароў, 237 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя ЦК ЛКСМБ. У 1941 г. 37 двароў, 181 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі вёску (37 двароў), загубілі 2 жыхароў, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. У баях за вызваленне вёскі загінулі 19 партызан. З 16.7.1954 г. ў скла­дзе Задор’еўскага сельсавета. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 37 двароў, 170 жыхароў. На 1.1.2003 г. 23 двары, 38 жыхароў. Магазін. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задоре). У 1990-х гадах на могілках пабудавана Свята-Троіцкая царква.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 420

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ