Плещеницы.by


 

ГУБА – вёска ў Акалоўскім сельсавеце. Вёска згадваецца як маёнтак у 1566 г. ў акце пры размежаванні зямель капітульных вёсак з суседнімі маёнткамі (у тым ліку і маёнтка Губа). Уласнасць буйнога феадала Васіля Тышкевіча ў Мінскім павеце і ваяводстве. У 1567 г. згадваецца ў попісе войска ВКЛ як ся­ло, дзе размяшчаўся двор Васіля Тышкевіча, які ў 1570 г. ён завяшчаў свайму  сыну Юрыю. У канцы 18 ст. ўласнасць дамініканскага касцёла Хатаевіцкай парафіі. У пачатку 19 ст. вёска, 5 двароў, 41 жыхар, уладанне Станіслава Тышкевіча, працаваў млын. Па­водле рэвізіі 1811 г. сяло, 45 душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыка Іосіфа Кавярскага. У 1851 г. ўласнасць двараніна Дзеражынскага. У 1870 г. ў фальвараку Губа 3 двары, 24 жыхары, уласнасць памешчыка Нагоскага. Вяскоўцы адносіліся да Прусавіцкага прыхода Свята-Мікалаеўскай праваслаўнай царквы. На пачатку 20 ст. вёска ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 17 двароў, 100 жыхароў, у 1917 г. 17 двароў, 105 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 20 двароў, 97 жыхароў. У 1941 г. 18 двароў, 85 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі 4 двары, загубілі 6 жыхароў, вывезлі ў Германію 18 жыхароў, 5 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 жыхары ў партызанскай барацьбе. У 1969 г. 13 двароў, 36 жыхароў. На 1.1.2003 г. 1 двор, 1 жыхар. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Акалова).

 

Аўтар:  В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 418-419

 

 

Губа (Родны край, 2009)

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ