Плещеницы.by


ГРЫНЕВІЧЫ вёска ў Крайскім сельса­веце. У пісьмовых крыніцах згадваюцца як сяло ў 16 ст. у Мінскім ваяводстве. У 1582 г. ў складзе маёнтка Крайск, уласнасць Стафана Збаражскага. У 1590 г. 17 дымоў, уладанне Насілоўскай. У 19 ст. вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка, уласнасць памешчыкаў Таразевічаў у Вілейскім павеце Віленскай губерні, мелася праваслаўная мураваная цар­ква. У 1905 г. вёска, 424 жыхары, маёнтак, 19 жыхароў, уласнасць Таразевічаў, якія валодалі 280 дзесяцінамі зямлі. У 1917 г. 61 двор, 341 жыхар, у маёнтку 3 двары, 33 жы­хары. Мелася мураваная праваслаўная цар­ква. З 20.8.1924 г. вёска ў Крайскім сельсаве­це Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. ў вёсцы было 65 двароў, 324 жыхары. У 1930 г. створаны кал­гас «Звязда», працавала кузня. У 1941 г. 92 двары, 382 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 36 двароў, загубілі 39 жыхароў, 39 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 18 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 у парты­занскай барацьбе. У 1943 г. ў баі загінуў партызан. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 81 двор, 276 жыхароў. На 1.1.2003 г. 37 двароў, 80 жыхароў. Магазін. Вёска ў кал­гасе імя Будзённага (цэнтр в. Крайск).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 418

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ