Плещеницы.by


ГОРНА – вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У пачатку 19 ст. вёска, уласнасць Міхаіла Валовіча ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1811 г. 65 душ мужчынскага полу. У 1830 г. ў складзе фальварка Задоре маёнтка Акалова. У 1846 г. вёска, 18 двароў, уласнасць прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча. У 1864 г. пабудавана драўляная праваслаўная Благавешчанская царква. У 1870 г. сяло, 95 сялянскіх душ, вёска, 16 сялянскіх душ, у Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1886 г. сяло, 52 двары, 328 жыхароў, на р. Лонь, царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, 2 крамы, карчма, царква. У 1890 г. адкрыта школа граматы, у якой вучыліся 7 хлопчыкаў. На пачатку 20 ст. сяло і вёска Горна ў Мільчанскай воласці ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1905 г. 21 гаспадарцы сяла належалі 555,6 дзесяціны зямлі і 4 гаспадаркі вёскі Горна валодалі 58,1 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Горнаўскую сельскую грамаду. У 1909 г. у сяле 61 двор, 314 жыхароў, у 1917 г. ў сяле 64 двары, 385 жыхароў, у вёсцы 15 двароў, 51 жыхар. З 20.8.1924 г. сяло, цэнтр Горнаўскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. ў сяле 96 двароў, 435 жыхароў, у пасёлку Горна-Новае 4 двары, 20 жыхароў. У вёсцы створаны калгас «Перадавік». У 1941 г. 70 двароў, 262 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 30 двароў, загубілі 7 жыхароў, 7 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 30 загінулі на фронце, 14 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1944 г. загінулі 2 партызаны і адзін савецкі воін. З 16.7.1954 г. ў складзе Задор’еўскага сельсавета. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 90 двароў, 292 жыхары. На 1.1.2003 г. 43 двары, 74 жыхары. Магазін.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 418

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ