Плещеницы.by


ГЛУБАЧАНЫ вёска ў Зарэчанскім сельсавеце. У канцы 19 ст. вёска пры рацэ Віліі ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач размяшчаўся фальва­рак, які належаў памешчыку Ульянаву. Меўся хлебазапасны магазін. У 1905 г. ў вёсцы 251 жыхар, да вёскі адносілася 194 дзесяціны зямлі; у фальварку 29 жыхароў, памешчыку належалі 547 дзесяцін зямлі. З 20.8.1924 г. ў Запольскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 45 двароў, 192 жыхары. Побач знаходзіўся хутар, 13 двароў, 67 жыхароў. У 1930 г. створаны калгас імя Ф.Энгельса. У 1941 г. 47 двароў, 210 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 18 двароў, загубілі 27 жыхароў, 17 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 7 загінулі на фронце, 1 вясковец у партызан­скай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 34 двары, 126 жыхароў. На 1.1.2003 г. 35 двароў, 70 жыхароў. Вёска ў калгасе імя Ф. Энгельса (цэнтр в. Пасадзец).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 417-418

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ