Плещеницы.by


ГЛЕБАЎШЧЫНА вёска ў Акалоўскім сельсавеце. У 1795 г. 31 двор, 198 жыхароў. У пачатку 19 ст. шляхецкая уласнасць. У 1-й палавіне 19 ст. фальварак у складзе маёнтка Прусавічы. У 1833 г. паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 89 рэвізскіх душ мужчынскага і 89 жаночага полу. У 1846 г. ўласнасць памешчыкаў Рагоўскіх. У 1870 г. 83 душы мужчынскага полу. Адносілася да праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы, меўся хлебаза­пасны магазін. На пачатку 20 ст. вёска ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1906 г. 22 гаспадаркі ўваходзілі ў Прусавіцкую сельскую грамаду, якая валодала 519,8 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 15 двароў, 129 жыхароў. У 1917 г. 18 двароў, 98 жыхароў. 3 20.8.1924 г. вёска ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 69 двароў, 375 жыхароў. У 1941 г. 75 двароў, 295 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 36 двароў, загубілі 19 жыхароў, 25 вяскоўцаў вывезлі ў Германію. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1965 г. 56 двароў, 165 жыхароў. З 30.1.1976 г. ў Акалоўскім сельса­веце. На 1.1.2003 г. 20 двароў, 30 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 417

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ