Плещеницы.by


ГАРЭЛАЕ – вёска ў Задор’еўскім сельса­веце. У 19 ст. вёска, уласнасць памешчыкаў Валовічаў у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1833 г. ў складзе фальварка Генрых-полле маёнтка Акалова. У 1846 г. 5 двароў, уладанне прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча. У 1870 г. вёска, 49 сялянскіх душ у Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 26 двароў, 131 жыхар, у 1917 г. 69 двароў, 364 жыхары. У 1941 г. 17 двароў, 85 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну 4 жыхароў гітлераўцы вывезлі ў Германію, 9 загінулі на фронце, адзін у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 17 двароў, 89 жыхароў. На 1.1.2003 г. 12 двароў, 28 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Лонва» (цэнтр в. Засоўе).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 416-417

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ