Плещеницы.by


ГАРБОЎШЧЫНА вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. У 19 ст. вёска ў складзе маён­тка Нястанавічы ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. 13 сялянскіх душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыка Беневентура Асцімскага. У 1870 г. вёска, 45 сялянскіх душ мужчынскага по­лу, у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага па­вета Мінскай губерні. У 1897 г. 18 двароў, 112 жыхароў. У 1905 г. 6 гаспадарак вёскі, якія валодалі 83,4 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Нястанавіцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 17 двароў, 83 жыхары. У 1917 г. 116 двароў, 67 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раё­на Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 95 двароў, 140 жыхароў, у вёсцы створаны кал­гас імя СНК БССР. У 1941 г. 35 двароў, 140 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 1 двор, 5 вяскоўцаў вывезлі ў Германію. З 16.7.1954 г. вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце, з 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 23 двары, 68 жыхароў. На 1.1.2003 г. 13 двароў, 17 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Завішына).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 416

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ