Плещеницы.by



ГАРАДЗІШЧА – вёска ў Акцябрскім [Хатаевіцкім] сельсавеце. У 19 ст. вёска ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1860 г. ў вёсцы 53 сялянскія душы муж­чынскага полу, у 1886 г. размяшчаўся хлебазапасны магазін. У 1897 г. 21 двор, 130 жыхароў. Вёска адносілася да Хатаевіцкай сельскай грамады, куды ў 1905 г. ўваходзілі 22 гарадзішчанскія гаспадаркі, якім належалі 308,7 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 43 двары, 231 жыхар. З 20.8.1924 г. вёска ў Хатаевіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі. У 1926 г. 28 двароў, 111 жыхароў. У 1941 г. 21 двор, 72 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 5 двароў, 11 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 у партызанскай барацьбе. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. На 1.1.2003 г. 5 двароў, 10 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Спада-рожнік» (цэнтр в. Акцябр [Хатаевічы]).

 

Аўтар:  В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 416

 

 

Адкуль паходзіць назва вёскі Гарадзішча

 

 

Поименный список жителей деревни Городище за 1834 год

 

 

Поименный список жителей деревни Городище за 1850 год

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ