Плещеницы.by


ГАРАДЗЕЦ вёска ў Акалоўскім сельса­веце. Вядома з 16 ст. У 1582 г. вёска, цэнтр маёнтка, уласнасць зямяніна Якуба Янавіча Рэкута, у Мінскім павеце і ваяводстве. У канцы 18 ст. вёска, уладанне памешчыкаў Валовічаў у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. 35 душ мужчынскага полу, уласнасць Іосіфа Валовіча. У 1847 г. вёска ў складзе маёнтка Пятроліна, 15 двароў, 117 жыхароў, належала графіні Разаліі Тышкевіч. У 1870 г. 76 сялянскіх душ, улас­насць Іосіфа Валовіча ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На пачатку 20 ст. вёска адносілася да Карчоўскай сельскай грамады, у 1905 г. ў яе ўвахо-дзілі 20 гаспадарак, якія валодалі 301,9 дзесяціны зямлі. У 1909 г. ў вёсцы 44 двары, 239 жыхароў. У 1917 г. 47 двароў, 248 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 41 двор, 193 жыхары, у вёсцы створаны калгас «11 ліпеня». У 1941 г. 41 двор, 186 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 8 двароў, 14 жыхароў вывезлі ў Германію, 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1944 г. загінуў 1 савецкі воін. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 42 двары, 139 жыхароў. На 1.1.2003 г. 11 двароў, 18 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Акалова).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 416

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ