Плещеницы.by


ГАРАВЕЦ вёска ў Зарэчанскім сельса­веце. У 19 ст. вёска, цэнтр аднайменнага ма­ёнтка ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле інвентара 1847 г. ў вёсцы 8 двароў, 58 жыхароў. Вёска і маёнтак належалі паме­шчыку Г. Завусцінскаму. Праз маёнтак праходзіла дарога ў Вілейскі павет, на ей размя­шчалася карчма. Побач знаходзіўся фальва­рак Гаравец, 3 двары, 17 жыхароў, уласнасць памешчыцы Ганны Кляшчэўскай. У 1886 г. вёска, 7 двароў, 89 жыхароў, Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Штогод 23 красавіка і 1 кастрычніка тут адбываліся кірмашы. Мелася праваслаўная прыпісная Свята-Пакроўская царква. На пачатку 20 ст. вёска адносілася да Зарэчанскай сельскай грамады. У 1909 г. 16 двароў, 123 жыхары. У 1921 г. на сродкі сялян адчынена народная школа 1-й ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 67 дзяцей (42 хлопчыкі і 25 дзяўчынак) з вёскі Гаравец і навакольных вёсак Ля­да і Трысцень і засценка Асавіна. З 20.8.1924 г. ў Зарэчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1941 г. 43 двары, 226 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну 23.11.1943 г. акупанты спалілі 2 двары і загубілі 2 жыхароў, 6 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 12 загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі загінулі 2 савецкія воіны і 2 партызаны. 3 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 51 двор, 188 жыхароў. На 1.1.2003 г. 36 двароў, 82 жыха­ры. Магазін. Вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Зарэчча).

 

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 415-416


 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ