Плещеницы.by


ГАРАВЕЦ вёска ў Задор’еўскім сельса­веце. Згадваецца ў 1523 г. і ў 1567 г. ў попісе войска ВКЛ як сяло, шляхецкая уласнасць у Мінскім павеце і ваяводстве. У 1582 г. улас­насць пана Яна Зяновіча Гаравецкага. Павод­ле рэвізіі 1811 г. вёска, 16 душ мужчынскага полу, належала памешчыку Івану Валовічу, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1846 г. вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка, які складаўся з фальварка, вёсак Прусавічы, Роўнядзь і засценка Цна. Паводле інвентара 1846 г. ў маёнтку 167 сялянскіх душ, 2 карчмы, вадзяны млын на рацэ Цна на 2 паставы, сукнавальня (вырабляла сукно для ўнутраных патрэб), піваварня, бровар (напоі збываліся ў 2 шынках, даход з якіх складаў 80 рублёў серабром). У 1909 г. ў засценку 6 двароў, 36 жыхароў. У 1917 г. 23 двары, 177 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Прусавіцкім сельсаве­це Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. на хутары 13 двароў, 71 жыхар, у засценку 7 двароў, 48 жыхароў. У 1941 г. ў вёсцы 22 двары, 132 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 5 двароў, загубілі 11 жыхароў, 1 вяскоўца вывезлі ў Германію, 5 загінулі на фронце, 1 вясковец у партызан­скай барацьбе. З 16.7.1954 г. вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 20 двароў, 176 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Лонва» (цэнтр в. Засоўе).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 415-416

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ