Плещеницы.by


ГАПОНАВА вёска ў Крайскім сельса­веце. У 2-й палавіне 19 ст. фальварак, прыватная ўласнасць у Крайскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На пачатку 20 ст. фальварак, 46 жыхароў, уваходзіў у Гапонаўскую сельскую грамаду, якой належалі 175 дзесяцін зямлі. З 20.8.1924 г. вёска ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 10 двароў, 65 жыхароў. У 1929 г. на базе фальварка арганізаваны калгас «Прамень сацыялізму», працавала кузня. У 1941 г. 17 двароў, 61 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну аку­панты знішчылі 17 двароў, загубілі 2 жыхароў, 20 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, адзін жыхар загінуў на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 8 двароў, 34 жы­хары. На 1.1.2003 г. 3 двары, 5 жыхароў. Вёска ў калгасе імя Будзённага (цэнтр в. Крайск).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 415

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ