Плещеницы.by



ВЯЗАЎШЧЫНА – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У 19 ст. ў складзе ма­ёнтка Плешчаніцы ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле інвентара 1846 г. ў вёсцы 37 сялянскіх душ, належала графу Іосіфу Тышкевічу. У 1870 г. 29 сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1878 г. вёска адносілася да Плешчаніцкага праваслаўнага прыхода Свята-Троіцкай царквы. У 1897 г. 15 двароў, 120 жыхароў. У канцы 19 ст. вёска адносілася да Плешчаніцкай сельскай грамады, ёй на­лежала 179,6 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 15 двароў, 117 жыхароў, у 1917 г. 19 двароў, 129 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 24 двары, 109 жыхароў. У 1941 г. 24 двары, 112 жыхароў. У Вялікую Айчыную вайну гітлераўцы загубілі 4 жыхароў, 1 жыхара вывезлі ў Германію, 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. На 1.1.2003 г. 20 двароў, 49 жыхароў. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Аўтар: В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 411

 

 

Поименный список жителей деревни Вязовщина за 1816 год

 

 

Поименный список жителей деревни Вязовщина за 1834 год

 

 

Поименный список жителей деревни Вязовщина за 1850 год

 

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ