Плещеницы.by


ВОСТРАЎ 2-і – вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У пачатку 20 ст. засценак у Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1917 г. 6 двароў, 43 жыхары. З 20.8.1924 г. ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 7 двароў, 42 жыхары. З 16.7.1954 г. ў Задор’еўскім сельсавеце. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. На 1.1.2003 г. 8 двароў, 11 жыхароў. Вёска ў складзе кал­гаса імя Фрунзе (цэнтр в. Харошае).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 410

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ