Плещеницы.by



ВОСТРАЎ – вёска ў Акалоўскім сельса­веце. Згадваецца ў 1777 г. ў інвентары маён­тка Мятлічыцы. У пачатку 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Мятлічыцы, уладанне памешчыка Станіслава Жалязоўскага, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. ў вёсцы 36 душ мужчынскага полу, карчма, вадзяны млын (1 пастава). У 1846 г. 201 сялянская душа, належала памешчыкам братам Ігнату і Іпаліту Свянціцкім, адносілася да Прусавіцкага праваслаўнага прыхода царквы Святога Мікалая. На пачатку 20 ст. вёска ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, цэнтр Востраўскай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзілі 16 гаспадарак, што валодалі 289 дзесяцінамі зямлі. У 1909 г. 24 двары, 180 жыхароў, у 1917 г. у вёсцы 30 двароў, 193 жыхары, у засценку 2 двары, 11 жыхароў, на млыне 1 двор, 8 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Прусавіцкім сельсавеце [Плешчаніцкага раёна] Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. у вёсцы 34 двары, 180 жыхароў, на хутары 3 двары, 13 жыхароў. У 1941 г. 45 двароў, 181 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 16 двароў, загубілі 4 жыхароў, 10 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 30 загінулі на фронце, 2 жыхары ў пар­тызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 39 двароў, 141 жыхар. З 30.1.1976 г. ў Акалоўскім сельсавеце. На 1.1.2003 г. 22 двары, 31 жыхар. Вёска ў скла­дзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

 

 Аўтар: В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 410

 

Поименный список жителей деревни Остров за 1816 год

 

 

Поименный список жителей деревни Остров за 1850 год

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ