Плещеницы.by


ВЕЙНА – вёска ў Задор’еўскім сельсаве­це. У пачатку 19 ст. вёска на рацэ Вейна ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. На пачат­ку 20 ст. ў Горнаўскай сельскай грамадзе. Да вёскі адносілася 250,1 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 19 двароў, 131 жыхар, у 1917 г. 25 двароў, 143 жыхары. З 20.8.1924 г. вёска ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 24 двары, 137 жыхароў. У 1941 г. 26 двароў, 130 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 9 двароў, загубілі 3 жыхароў, 3 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, адзін загінуў на фронце. У баях за вызваленне вёскі ў чэрвені 1944 г. загінулі 6 партызан атрада імя Суворава брыгады «Народныя мсціўцы» імя В.Т. Варанянскага. З 16.7.1954 г. ў Задор’еўскім сельсавеце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 26 двароў, 119 жыхароў. На 1.1.2003 г. 14 двароў, 23 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задоре).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 409

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ