Плещеницы.by


ВАСІЛЬКОЎКА вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У 1846 г. вёска, 16 двароў, 106 сялянскіх душ (54 мужчыны, 52 жанчыны), у складзе маёнтка Дамашкевічы, уласнасць памешчыка Альфрэда Слізня. На р. Цна размяшчаўся вадзяны млын, мелася карчма. У 1870 г. вёска Васількавічы, 51 сялянская ду­ша мужчынскага полу, у Восаўскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. 34 двары, 211 жыхароў, на хутары 2 два­ры, 14 жыхароў. На пачатку 20 ст. вёска на­лежала мясцовай сельскай грамадзе, якая валодала 314,8 дзесяціны зямлі. У 1909 г. ў вёс­цы 28 двароў, 175 жыхароў, на млыне 1 двор, 45 жыхароў. У 1917 г. 36 двароў, 217 жыхароў, на млыне 1 двор, 9 жыхароў. У 1916 г. дзейнічала аднакласнае народнае вучылішча. З 20.8.1924 г. веска ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 38 двароў, 183 жыхары, на хутары 1 двор, 11 жыхароў. Створаны калгас імя Крупскай, працавала сукнавальня, ваўначоска. У 1941 г. 60 двароў, 230 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі вёску (60 двароў), загубілі 14 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 27 двароў, 80 жыхароў, з 30.1.1976 г. ў Задор’еўскім сельсавеце. На 1.1.2003 г. 4 двары, 5 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Лонва» (цэнтр в. Засоўе).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 409

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ