Плещеницы.by


БУЛАХАЎКА вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. У 2-й палавіне 19 ст. засценак у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. e засценку 10 двароў, 53 жыхары. У 1909 г. 17 двароў, 79 жыхароў у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. З 20.8.1924 г. ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. ў засценку 10 двароў, 45 жыхароў. У 1941 г. 46 двароў, 138 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі 1 двор, загубілі 1 жыхара, 20 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 40 двароў, 96 жыхароў. На 1.1.2003 г. 14 двароў, 21 жыхар. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Завішына).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 408

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ