Плещеницы.by


БУДА – вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Акалова, уласнасць памешчыкаў Валовічаў у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1811 г. ў вёсцы 9 душ мужчынскага полу. У 1846 г. 4 двары, у складзе фальварка Задор’е маёнтка Акалова, уласнасць прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча. У 1885 г. вёска ў Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На па­чатку 20 ст. вёска адносілася да Горнаўскай сельскай грамады, у якую ўваходзілі ў 1905 г. 6 гаспадарак, ім належалі 163,6 дзесяціны. У 1909 г. 19 двароў, 140 жыхароў. У 1917 г. 21 двор, 129 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У І926 г. 22 двары, 211 жыхароў. У вёсцы створаны калгас «Чырвоны самалёт». У 1941 г. 27 двароў, 135 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 7 жыхароў, 21 жыхара вывезлі ў Германію, 7 загінулі на фронце, адзін у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. На 1.1.2003 г. 14 двароў, 23 жыхары.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 407

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ