Плещеницы.by



БАРСУКІ – вёска ў Акцябрскім сельса­веце. У канцы 18 ст. ў складзе маёнтка Хатаевічы Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1857 г. вёска, 9 сялянскіх душ мужчынскага полу ў маёнтку Хатаевічы. У 1905 г. 3 гаспадаркі былых ка­зённых сялян, якім належалі 77,7 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Нястанавіцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 7 двароў, 68 жыхароў, у засценку Майтака 3 двары, 23 жыхары, у зас­ценку Тышкевіча 2 двары, 16 жыхароў. У 1917 г. ў вёсцы 7 двароў, у засценку 2 двары, 14 жыхароў, у другім засценку 2 двары, 8 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Хатаевіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 9 двароў, 44 жыхары. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. На 1.1.2003 г. 3 двары, 3 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Спадарожнік» (цэнтр в. Акцябр).

Аўтар: В.В. Віталёва

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 405

Поименный список жителей деревни Барсуки за 1816 год

Поименный список жителей деревни Барсуки за 1834 год

Поименный список жителей деревни Барсуки за 1850 год

 

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ