Плещеницы.by


БАБРОВА 2-е – вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. З 20.8.1924 г. вёска ў Завішынскім сельсавеце Плёшчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 18 двароў, 88 жыхароў. У 1941 г. 19 двароў, 87 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі 5 двароў, загубілі 4 жыхароў, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 5 жыхароў у партызанскай барацьбе. З 16.7.1954 г. ў Нястанавіцкім сельсавеце. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 27 двароў, 90 жы-хароў. На 1.1.2003 г. 10 двароў, 16 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Завішына).

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 405



Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ